![]() | ![]() | ![]() | ![]() |
Горад Орша - геаграфічныя каардынаты: 54°30'30" паўночнай шырыні, 30°25'30" усходняй даўгаты. Горад размешчаны на паўднёвым усходзе Віцебскай вобласці, у верхняй плыні ракі Дняпро і яе прытоку ракі Аршыцы, часткова на схілах Аршанскага ўзвышша ў сярэднім на вышыні 180 метраў над узроўнем мора. |
Пра гэта сцвярджаецца і ў творы вядомага беларускага гісторыка і археографа протаіерэя Івана Грыгаровіча "Беларуская іерархія" (1824 г.): "Да яго [Куцеінскага манастыра] прыпісаны наступныя вёскі: Свісцёлкі, тая самая, якая ахвяравана заснавальнікамі абіцелі, Стаўры, Пустынкі і засценак Шугайлаў.Тры апошнія сяленні прыдбаны ва ўласнасць самім манастыром купляй і па закладных, якія, нарэшце, судовым парадкам пераўтвораны ў купчыя крэпасці". |
Аналізуючы спісы населеных месцаў Магілёўскай губерніі (1857 год) высветляем, што вёска ўваходзіць у склад Аршанскага ўезда, прыпісана яна да Саборнага Раства Багародзіцкага горада Оршы царквы прыхода і знаходзіцца пры рацэ Днепр. Колькасць прыхаджан – 93, якія па паходжанні – беларусы, казённага ведамства |
24 жыхары вёскі Пустынкі прынялі удзел у Вялікай Айчыннай вайне, 3 з іх не вярнуліся, 2 прапалі без вестак, 1 сканаў ад ран у шпіталі. Вярнуліся пасля Перамогі да сем'яў 18 пустынкаўцаў. Асобныя былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. Удакладніць звесткі пра ўдзельнікаў войны і загінуўшых можна зазірнуўшы ў спісы пагаспадарчай кнігі вёскі Пустынкі за 1946-1948 гг. |
У снежні 1959 года на поўнач ад вёскі Пустынкі пачалося будаўніцтва гарадской ЦЭЦ. У будоўлі бралі ўдзел людзі, якія знаходзіліся ў месцах пазбаўлення волі. Сёння на ачышчальных збудаваннях працуе каля 22% ад агульнай колькасці жыхароў вуліцы. |
Якая яна, вуліца Паўднёвая, сёння? На сённяшні дзень вуліца Паднёвая мае выгляд класічнай беларускай вёскі – хаты пабудаваны паралельна радамі, якія і ўтвараюць вуліцу. На вуліцы налічваецца 70 хат, якія пабудаваны галоўным чынам з дрэва і гліны. Падлогі ў хатах найчасцей дашчаныя, дахі пакрыты шыферам. Вокны выходзяць на вуліцу і гароды. Уваход у хаты з вуліцы ці ўнутранага двара, сустракаюцца змяшаныя варыянты. Франтоны некаторых пабудоў упрыгожаны разьбой. Многія гаспадары маюць уласныя лазні. Аднак варта зазначыць , што вялікая частка хат пустуе (некаторыя з іх выкарыстоўваюцца пад летнія дачы, але многія проста кінуты). | |
| Адразу за чыгуначным мостам, на краі былой вёскі, размешчаны могілкі, дзе знашлі свой апошні спачын жыхары дадзенага паселішча. |
![]() | ![]() | ![]() |
Яго шлях прайшоў праз Пустынкі Грамыка Віктар Аляксандравіч Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, народны мастак Беларусі, ганаровы член Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі. |