Як гэта ні балюча канстатаваць, аднак сучасныя дзеці не любяць, а галоўнае, не жадаюць чытаць творы мастацкай літаратуры. Інфармацыю пра падзеі ў свеце яны ў асноўным атрымліваюць пра інтэрнэт і тэлебачанне. Час, калі кніга была амаль што адзінай крыніцай ведаў, адышоў у мінулае. Выправіць сітуацыю, што склалася на сённяшні час у сучаснай адукацыйнай прасторы і грамадстве, дапамогуць правільна спланаваныя і арганізаваныя ўрокі беларускай літаратуры ў школе, у аснову якіх , на мой погляд, павінны быць пакладзены нестандартныя падыходы, што будуць спрыяць не толькі заахвочванню да чытання, але і развіццю інтэлектуальна-творчых здольнасцей і магчымасцей вучняў.